Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала».
Галоўная мэта фестывалю – выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
У абласным этапе фестывалю прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, метадысты арганізацый, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі.
Было прадстаўлена 60 аўтарскіх метадычных матэрыялаў (план тэматычнага тыдня па папулярызацыі беларускай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі і метадычная распрацоўка аднаго з мерапрыемстваў).
Пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» сталі:
Хамяк А.С., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Санаторны яслі-сад г.Хойнікі” (дыплом І ступені);
Купрыенка Т.Д., настаўнік-дэфектолаг ДУА “Яслі-сад №1 г.Ельска” (дыплом ІІ ступені);
Шышыгіна Ю.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №112 г.Гомеля” (дыплом ІІ ступені);
Булаўка В.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Калінкавічы” (дыплом ІІІ ступені);
Верамеева О.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Санаторны яслі-сад №3 г.Калінкавічы” (дыплом ІІІ ступені);
Валетава А.М., выхавальнік ДУА “Яслі-сад №5 г.Нароўлі” (дыплом ІІІ ступені);
Юрчак І.Ю., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Лельчыцкі яслі-сад №4” (дыплом ІІІ ступені);
Шляхценка А.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Насовіцкі дзіцячы сад” Добрушскага раёна (дыплом ІІІ ступені);
Лявінская К.Я., выхавальнік ДУА “Яслі-сад №104 г.Гомеля” (дыплом ІІІ ступені);
Аўдзейчык А.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №1 г.Жыткавічы” (дыплом ІІІ ступені);
Гусінцава Л.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №3 г.п. Лоева” (дыплом ІІІ ступені);
Явар Л.М., метадыст ДУ “Светлагорскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”(дыплом ІІІ ступені).
Пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» прымуць удзел у рэспубліканскім этапе, які пройдзе 20-21 чэрвеня 2019 года ў ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»ў г. Мінску.
Жадаем поспехаў прадстаўнікам вобласці!
