З лютага па красавік 2021 года навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіўся Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна.
У конкурсе прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) ў трох узроставых катэгорыях: V-VI класы, VII-VIII класы, IX-XI класы.
На конкурс было даслана 980 творчых работ прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Па выніках журы вылучыла пераможцаў, сярод якіх ёсць прадстаўнікі Гомельскай вобласці:
Ва ўзроставай катэгорыі V-VI класаў дыплом II ступені:
Мордус Карына Іванаўна, вучаніца VI класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Акцябрскі”, апавяданне “Здарэнне ў лесе”;
ва ўзроставай катэгорыі VII–VIII класаў дыпломы І ступені:
Абібак Дар’я Аляксандраўна, вучаніца VII класа ДУА“Конкавіцкі дзіцячы сад– сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна, апавяданне “Далёкае і блізкае дзяцінства”;
Новак Паліна Ігараўна, вучаніца VIII класа ДУА“Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа”, апавяданне “Соулмейт: услышать себя”;
ва ўзроставай катэгорыі IX–XI класаў дыплом ІІІ ступені:
Струк Віялета Барысаўна, вучаніца X класа ДУА“Галавінская сярэдняя школа” Гомельскага раёна, апавяданне “Ідзі за сваёй марай”.
Віншуем пераможцаў!

